Сяўбу ранніх яравых у Магілёўскай вобласці засталося правесці на чвэрці плошчаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 6 мая, у Беларусі выканалі план сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) і засеялі 650,2 тыс. га плошчаў. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 73,2% плошчаў. У Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.
У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1294,8 тыс. га, што складае 58,3% ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна ўжо 73,4% ад запланаванага аб’ёму, у Віцебскай – 59,1%, Гомельскай – 45,6%, Гродзенскай – 74,2%, Мінскай – 59,8% і ў Магілёўскай – 37,4% ад плана.
План сяўбы яравога рапсу ўжо выкананы на плошчы 41,7 тыс. га, або 126% да плана. Лён пасеялі на 32,2 тыс. га, або 65%, цукровыя буракі – на 81 тыс. га, або 82,2%, аднагадовыя травы – на 105,4 тыс. га, або 39,5%. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 2, 65 тыс. га, гэта 42,7% ад плана, бульбу высадзілі на 9,06 тыс. га, што складае 44% ад запланаванага аб’ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 363,7 тыс. га, або 34,4% ад плана.
Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1539,2 тыс. га (69,3% плана). У гэтым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52