Будаўніча-мантажныя работы па ўводзе свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў у Клімавіцкім раёне завершаны на 48%. Маштабны праект стане першым падобным комплексам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
«Гатоўнасць аб’екта да ўводу складае 48%, ужо асвоена каля Br19 млн, – расказаў старшыня Клімавіцкага райвыканкама Міхаіл Дзямідаў. – Узведзены каркасы будынкаў, праведзены інжынерныя камунікацыі, пабудаваныя ачышчальныя збудаванні. Працэнт гатоўнасці некаторых аб’ектаў ужо дастаткова высокі, напрыклад, работы па ўводзе станцыі абезжалезвання выкананы на 95%».
Свінагадоўчы рэпрадуктар на 3,6 тыс. галоў асноўных свінаматак размясціўся на ўчастку плошчай 24 га ў раёне в. Гразівец. На рэалізацыю буйнога інвестпраекта выдзелена Br70 млн. З яго ўводам будзе створана каля 100 новых працоўных месцаў. Заказчыкам аб’екта выступіў Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. Па словах Міхаіла Дзямідава, на будаўніцтве рэпрадуктара працуюць 4 падрадныя арганізацыі, у тым ліку Клімавіцкая і Касцюковіцкая ПМК. Працы вядуцца актыўна, згодна з заяўленымі тэрмінамі. Будаўніцтва завершыцца па графіку 1 снежня.
Рэпрадуктар будзе вырабляць каля 90 тыс. галоў парасят штогод. Тут будуць разводзіцца такія высокапрадуктыўныя пароды, як дзюрок і ландрас. Іх будуць дарошчваць да 32–34 кг (гэта прыкладна 1,5-2 месяцы жыцця), а затым перадаваць для заключнага адкорму на дзеючы свінакомплекс «Сосны». Увод новага аб’екта дазволіць рэалізаваць сучасныя падыходы ў свінагадоўлі, калі ўзнаўленне і адкорм жывёл ажыццяўляюцца абсалютна на розных пляцоўках. Падзел біялагічных цыклаў дапаможа пазбегнуць вялікага ўрону ў выпадку распаўсюджвання масавых інфекцый. Акрамя таго, новыя тэхналогіі кармлення, вентыляцыі і брудавыдалення дапамогуць патанніць свініну і вырабленую з яе прадукцыю.
На тэрыторыі новага рэпрадуктара ўзвядуць каля 50 будынкаў і збудаванняў. Гэта 8 свінарнікаў па 168 м у даўжыню, у кожнага з якіх будзе сваё прызначэнне: для апаросу, абнасеньвання, утрымання супаросных свінаматак і парсючкоў. Будаўніцтвам таксама прадугледжаны станцыя перапампоўкі сцёкаў, будынак каранціну, пункт мыйкі і дэзынфекцыі транспарту з прахадной, рампа прыёму і адгрузкі свіней, навес для сельскагаспадарчых машын, кацельня, пляцоўка для адпачынку, дызельная электрастанцыя і трансфарматарная падстанцыя, забойны цэх. Побач з тэрыторыяй рэпрадуктара прадугледжаны воданапорная вежа, водазабор і станцыя абезжалезвання – па тэхналогіі свіному пагалоўю неабходная чыстая вада без прымешак.
«Будаўніцтва рэпрадуктара на тэрыторыі раёна мае вялікую значнасць, – падкрэсліў Міхаіл Дзямідаў. – Гэта новыя працоўныя месцы для людзей, дадатковая прадукцыя жывёлагадоўлі, а таксама перспектыўнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёну. Аб’ект маштабны і шматабяцальны, і калі ім правільна распарадзіцца, ён стане залогам поспеху не толькі Клімавіцкага раёна, але і ўсёй Магілёўскай вобласці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 17:57
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
15.05.2024 - 13:05
Мадэрнізацыя абсталявання праходзіць на бабруйскай «Белшыне» (відэа)
08.05.2024 - 20:31
Леанід Мартынюк: наша прамысловасць не стаіць на месцы і мае добрыя тэмпы нават у цяперашніх умовах
25.04.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)