У Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення.
Павіншаваў медыкаў з гэтай падзеяй старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.
– У жыцці кожнага чалавека самае дарагое і важнае – здароўе. Клопат пра яго – прамы абавязак кожнага грамадзяніна. Пра гэта гаворыцца і ў новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вядома, здараюцца розныя сітуацыі і акалічнасці, калі нам патрэбна медыцынская дапамога. І заўсёды мы адчуваем сябе спакойна, калі нас лечаць і ратуюць прафесіяналы сваёй справы. Прыемна, што цэнтральная раённая бальніца была прызнана ў гэтым годзе адной з найлепшых у вобласці. Жадаем вам падтрымліваць гэтую высокую планку, – сказаў кіраўнік раёна.
Дзмітрый Пімашэнка таксама адзначыў, што здароўе дзяцей – гэта важная каштоўнасць для бацькоў. Таму вялікую ўвагу трэба надаваць прафілактыцы захворванняў. Ён пажадаў урачам здароўя, цярпення і ўдзячных пацыентаў.
Далучылася да віншаванняў старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клеянкова. Ад раённай арганізацыі яна ўручыла галоўнаму ўрачу бальніцы Наталлі Філіпенка і загадчыку педыятрычнага аддзялення Уладзіміру Іванцову тэлевізар.
Пажадала ўрачам заўсёды быць уважлівымі і добрымі да маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення галоўны спецыяліст аддзела па ахове мацярынства, дзяцінства і працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Каняева.
Пасля ўрачыстага адкрыцця ганаровых гасцей свята запрасілі на экскурсію па дзіцячым аддзяленні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве