Новы турыстычны праект «Пазнай Магілёў» рэалізуюць у абласным цэнтры. Пра гэта распавёў галоўны рэдактар гарадской газеты «Веснік Магілёва» Юрый Пракапенка.
Ля знакавых месцаў горада нядаўна былі ўсталяваны спецыяльныя таблічкі з QR-кодамі. «Адсканаваўшы гэты код пры дапамозе мабільнага тэлефона, жыхар або госць Магілёва зможа даведацца пра гісторыю гэтага месца: прачытаць тэкставае суправаджэнне, паглядзець архіўныя і сучасныя здымкі, а таксама наведаць віртуальную экскурсію, якую падрыхтавалі журналісты газеты», – адзначыў ён.
Такія таблічкі ўжо ўстаноўлены ў 10 месцах: у парку Падніколле, на плошчах Славы і Адзінства, каля Ратушы, на Буйніцкім полі і інш. Як адзначыў галоўны рэдактар гарадской газеты, гэта ініцыятыва мае асаблівае гучанне ў Год гістарычнай памяці. Таму яе мяркуюць пашыраць. Хутка спецыяльныя інфармацыйныя паказальнікі з'явяцца ля чыгуначнага вакзала і драмтэатра, касцёла Святога Станіслава і Свята-Нікольскага жаночага манастыра.
Арганізатары праекта – творчая каманда газеты «Веснік Магілёва» і інтэрнэт-партала mogilove.by. Яго рэалізавалі дзякуючы перамозе творчай групы газеты ў рэспубліканскім конкурсе маладзёжных ініцыятыў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)