RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць істотна павялічыць пасевы азімага ячменю ў 2023 годзе

У наступным годзе ў Магілёўскім рэгіёне плануюць істотна павялічыць пасяўныя плошчы пад азімы ячмень. Пра гэта губернатар вобласці Анатоль Ісачанка расказаў у эфіры праграмы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1»:

– Сёлета плошчы (пад азімы ячмень. – прым. рэд.) у нас павялічаны да ўзроўню мінулага года – 5400 гектараў (Заўв. рэд.). Пачалі ўборку, віды на ўраджай нядрэнныя. Наша задача – павялічыць аб’ёмы пасеву азімага ячменю, таму практычна ўвесь прыбраны ячмень мы плануем на насенне. Зыходзячы з гэтага, арыенціровачна, плануем пасеяць каля 25000 гектараў азімага ячменю ў наступным годзе.

Паводле слоў губернатара, такі падыход забяспечвае не толькі добры вынік па ўзроўні ўраджаю, але і дае магчымасць расцягнуць уборку і больш рацыянальна выкарыстоўваць парк камбайнаў:

– З улікам вялікай нагрузкі па Магілёўскай вобласці (325 гектараў на камбайн) гэта дасць магчымасць больш тэхналагічна праводзіць уборачную.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая