У рамках рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу», які пройдзе ў Горках 22–23 ліпеня, адбудзецца велапрабег на дзве дыстанцыі: 30 і 77 кіламетраў.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, далучэння да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, прапаганды веласпорту як сродку актыўнага адпачынку і арганізацыі вольнага часу, аб’яднання людзей рознага ўзросту. Папулярызацыі г. Горкі як зручнага і даступнага месца для правядзення аматарскіх веламерапрыемстваў і актыўнага адпачынку.
Арганізатары велапрабегу: клуб «Velo-Gorki», Горацкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія», грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» УА БДСГА.
– Трэк велапрабегу на дыстанцыю 77 км пройдзе ад Горак праз аг. Леніна, в. Стараселле, в. Ходараўка, аг. Каменка, аг. Горы, – паведаміў член арганізацыйнага камітэта Руслан Даргель. – А трэк на дыстанцыю 30 км пройдзе ад Горак да аг. Леніна і назад.
Кароткая дыстанцыя разлічана для асоб ад 14 да 17 гадоў, а доўгая для асоб старэйшых за 18 гадоў.
Старт веламарафона адбудзецца 22 ліпеня ў 12.00 ля мемарыяла «Журботная маці». Фініш – г. Горкі, мемарыял «Журботная маці».
– Анлайн рэгістрацыя ўжо ідзе, а завяршаецца яна за суткі да пачатку велапрабегу, – падкрэсліў Руслан Даргель. – Для рэгістрацыі ў веламарафоне ўдзельнікам неабходна адправіць фота запоўненай анкеты па Viber на нумар 8029 7472562. Атрымаць СМС апавяшчэнне па Viber аб выніку рэгістрацыі.
Трэк пройдзе па маляўнічых месцах Горацкага раёна. У аг. Леніна ўдзельнікі марафону змогуць наведаць унікальны музей савецка-польскай баявой садружнасці. Музей быў адкрыты 15 кастрычніка 1968 года ў гонар 25-годдзя бітвы пад Леніна Першай польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі сумесна з савецкімі дывізіямі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Музей збудаваны па праекце маскоўскіх архітэктараў Я. Белапольскага, Хавіна, скульптура В. Цыгаля. Яго купал нагадвае салдацкую каску, якая ляжыць на зямлі.
У аг. Горы запланавана наведванне Мікольскай купелі і крыніцы. Удзельнікі не толькі змогуць выпрабаваць сябе на дыстанцыі, але і акунуцца ў святой крыніцы.
– Маршрут сапраўды цікавы, – падкрэсліў Руслан Даргель. – Кожны ўдзельнік, незалежна ад узросту, знойдзе для сябе яркія кадры, якія застануцца з ім на доўгія гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13