Набліжаецца да завяршэння на палях Магілёўскай вобласці церабленне лёну-даўгунцу. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, з шасці раёнаў, якія апрацоўваюць у гэтым годзе ў вобласці гэту сельскагаспадарчую культуру, завяршыць працэс яе цераблення засталося толькі Шклоўскаму. Агульная плошча выцерабленага лёну-даўгунцу склала да 21 жніўня 6976 гектараў – 98% да плана.
Найбольш высокі ўраджай яго насення – 5,7 цэнтнера з гектара – сабраны на горацкіх палях. У мсціслаўскіх і магілёўскіх раслінаводаў ураджайнасць насення лёну-даўгунцу склала 5,2 і 4,4 ц/га.
Агульны аб’ём іх збору ў вобласці дасягнуў 1244 тон. Найбольшы ўклад у яго зроблены горацкімі аграрыямі – 600 тон. Мсціслаўскімі і хоцімскімі земляробамі сабрана 273 і 220 тон насення лёну-даўгунцу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52