У Мінску прайшло жараб’ёўка чвэрцьфінальных пар першага каманднага турніру юных барацьбітаў «Ліга адважных». Яго арганізатарамі сталі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя барацьбы.
У першым матчы 10 верасня на дыванах сталічнага Палаца барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя сустрэнуцца каманды Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Пераможца будзе супернічаць у паўфінале з пераможцам паядынкаў паміж спартсменамі Мінскай і Гомельскай абласцей (24 верасня). Удзельнікі другога паўфіналу вызначацца пасля матчу каманды Віцебскай вобласці і гасцей з Масквы (8 кастрычніка) і сустрэчы паміж зборнай Мінска і камандай Гродзенскай вобласці (22 кастрычніка). Паўфінальныя баталіі намечаны на 5 і 19 лістапада, матч за трэцяе месца паміж няўдачнікамі паўфіналаў пройдзе 3 снежня, а пераможцы паўфінальных сустрэч 17 снежня паспрачаюцца за першае месца.
Спаборніцтвы, у якіх аб’яднаюцца тры віды барацьбы – вольная, грэка-рымская і жаночая, – пройдуць у Беларусі ўпершыню. У складзе кожнай каманды па дзесяць спартсменаў (па адным у кожнай вагавой катэгорыі ў трох відах). У залік вынікаў уключаюцца паядынкі ў трох відах барацьбы па выніках 30 баёў. Турнір праводзіцца па сістэме з прамым выбываннем. Каманды складаюцца з юнакоў і дзяўчат 2007–2008 гадоў нараджэння, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой.
«Ліга адважных» праводзіцца для папулярызацыі спартыўнай барацьбы, пашырэння спартыўных і сяброўскіх сувязяў трох відаў барацьбы, фарміравання спартыўнага рэзерву.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні
25.09.2025 - 12:45