RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні сельскагаспадарчай галіны абмеркавалі ў Магаблвыканкаме

Абласную селектарную нараду правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 6 верасня па пытаннях арганізацыі сяўбы азімых збожжавых культур і ўборкі кукурузы на сілас і зялёны корм. Мерапрыемства адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі арганізацый вобласці, старшыні райвыканкамаў.

Акрамя асноўных тэм на нарадзе абмяркоўваліся пытанні вытворчасці малака, захавання тэхрэгламентаў у сферах раслінаводства і жывёлагадоўлі ў рэгіёнах, уключаючы працэс нарыхтоўкі і захоўвання кармоў. У тым ліку разглядаліся праблемныя пытанні і меры па іх вырашэнні.

Асобна Анатоль Ісачанка даў распараджэнне дадаткова праманіторыць, як у гаспадарках прынялі маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу па размеркаванні. Пракантраляваць забяспечанасць жыллём і створаныя ўмовы пражывання. Так, праведзеная па даручэнні губернатара праверка у адной з гаспадарак Бабруйскага раёна паказала, што жыллё не было належным чынам падрыхтавана да засялення маладых кадраў. У сувязі з чым прыняты шэраг дысцыплінарных мер і кадравых рашэнняў.

Засяродзіў увагу кіраўнік рэгіёна і на захаванні агратэхнічных тэрмінаў завяршэння сяўбы азімых збожжавых культур да 1 кастрычніка.

Дарэчы, днём раней Анатоль Ісачанка ініцыяваў нараду па пытанні арганізацыі восеньскіх палявых работ у далучаных да прамысловых прадпрыемстваў вобласці сельскагаспадарчых арганізацыях. У ёй прынялі ўдзел дырэктары прадпрыемстваў і кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый (філіялаў) рэгіёна. На нарадзе абмеркавалі ход сяўбы азімых збожжавых культур. Надалі ўвагу забяспечанасці насеннем, мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі абароны раслін для догляду пасеваў.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што ў сваіх выступленнях кіраўнік дзяржавы не раз акцэнтаваў увагу на тым, наколькі важна сёння звярнуць асаблівую ўвагу на сельскую гаспадарку. І усе зараз разумеюць сур’ёзнасць данага пытання. Таксама ён адзначыў, што ў момант далучэння гаспадарак да прадпрыемстваў стаяла задача, каб кіраўнікі прамысловых аб’ектаў са сваёй дысцыплінай і ўменнем арганізаваць працоўныя працэсы навялі там парадак, наладзілі эфектыўную працу з мэтай вывесці гаспадаркі на самаакупнасць. Зараз неабходна прааналізаваць меры, якія прымаюцца, і пры неабходнасці выпрацаваць рашэнні па дасягненні названых мэт у сучасных рэаліях.

Юлія Таранава, фота mogilewnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая