У Прыдняпроўскім краі ў разгары ўборка агародніны і бульбы. Першыя з гэтых сельгаскультур, па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, да 26 верасня былі сабраны са 129 гектараў, або з 21% пасяўных плошчаў.
Сярэдняя ўраджайнасць гародніны – 361 цэнтнер з гектара, што істотна перавышае леташні вынік, які складаў на гэту дату 59 ц/га. Агульны збор гародніны дасягнуў 4674 тон і значна пераўзыходзіць паказчык 2021 года – 2622 тоны.
Істотна вышэйшая за леташнюю ў Магілёўскай вобласці і ўраджайнасць бульбы, у сярэднім 371,2 цэнтнера з гектара. Значна больш высокія зборы другога хлеба ў кіраўскіх і шклоўскіх бульбаводаў – 479 і 465 ц/га.
Паводле інфармацыі на 26 верасня, бульбяныя палі прыбраныя ў рэгіёне на 1917 гектарах – 42% пасадкі. Накапана 71156 тон бульбы. Найбольшы аб’ём збору другога хлеба ў Шклоўскім раёне – 44720 тон.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15