ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» вырабіць вараную каўбасу рэкорднай даўжыні да абласных «Дажынак», паведамляе са спасылкай на галоўнага эксперта кнігі рэкордаў Беларусі Кірыла Шымко.
Як удакладняецца, у межах абласной урачыстасці аграрнай сферы «Дажынкі-2022» мясцовы вытворца адважыўся на рэкорднае дасягненне. На прадпрыемстве вырабяць вараную каўбасу больш за 50 м у даўжыню.
Па словах Кірыла Шымко, раней у Беларусі папулярны прадукт у такіх памерах не выраблялі. «Наша дасягненне будзе зафіксавана ў Нацыянальным рэестры беларускіх рэкордаў. Па выніку дасягнення галоўным экспертам Кнігі рэкордаў Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы на свяце «Дажынкі-2022» будзе выдадзены адпаведны сертыфікат», – растлумачыў ён.
Прадугледжана таксама смачная частка праграмы – дэгустацыя прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната. Хопіць гасцям свята і відовішчаў: плануецца дэманстратыўнае прыгатаванне страў беларускай нацыянальнай кухні.
Свята адбудзецца ў Слаўгарадзе 15 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15