Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы» стартуюць 1 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
На тры дні палац гімнастыкі «Багіма» стане месцам спаборніцтваў для больш як 140 спартсменаў з рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 да 27 гадоў.
У ліку ўдзельнікаў выступяць наймацнейшыя спартсмены нацыянальных і зборных каманд Беларусі і Расіі. Сярод іх алімпійскія чэмпіёнкі 2020 года ў камандным першынстве Вікторыя Лістунова, Уладзіслава Уразава і Алена Герасімава (Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы – Ягор Шарамкоў (Беларусь), чэмпіён Еўропы ў апорным скачку – Святаслаў Драніцкі (Беларусь).
Для больш юных спартсменаў спаборніцтвы паслужаць добрай школай спартыўнага майстэрства, дзе яны змогуць набыць спаборніцкі вопыт.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе