У Магілёве працягваюцца рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы».
Удзел у спаборніцтвах прымае 130 атлетаў з Беларусі і Расіі. У другі дзень турніру медалі ў мнагабор’і разыгрывалі жанчыны і юніёркі. Па выніках усіх практыкаванняў у жанчын найлепшы вынік у 56,673 бала паказала расіянка Уладзіслава Уразава, другую суму набрала яе суайчынніца Вікторыя Лістунова (56,534), трэцяй стала яшчэ адна спартсменка з Расіі Алёна Глотава (55,600). Найлепшай з беларусак аказалася Лізавета Пулукчу, якая заняла 6-е месца.
Сярод спартсменак, не старэйшых за 18 гадоў, увесь п’едэстал у мнагабор’і таксама занялі расіянкі. Наймацнейшай у нашай юніёрскай камандзе стала Дар’я Жукоўская, якая размясцілася на пятай пазіцыі.
«Турнір спартыўнай славы» ў Магілёве завершыцца 3 лістапада фіналамі на асобных снарадах у мужчын і жанчын, а таксама ў юніёраў і юніёрак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13