Цяпер усіх ад малога да вялікага хвалюе, як мы будзем жыць далей. І магчымасць атрымліваць інфармацыю ад высокапастаўленых людзей не з экрана, а ў жывую – неацэнная. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліліся ўдзельнікі сустрэчы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенкі з працоўнымі калектывамі горада па актуальных пытаннях складваецца ваенна-палітычнай абстаноўкі.
– У сучасным патоку інфармацыі часам няпроста адрозніць праўду ад фэйка, – кажа спецыяліст па працы з моладдзю ААТ «ФанДок» Наталля Сверж. – Мы ж сёння атрымалі дакладныя звесткі аб сітуацыі, якая складваецца ў нашай краіне і вакол яе, можна сказаць ад першакрыніцы. Праўда не заўсёды прыемная, але лепш яе ведаць і рыхтавацца да магчымых непрыемнасцяў.
Начальнік падрыхтоўчага цэха завода звышбуйнагабарытных шын ААТ «Белшына» Ігар Фурманаў атрымаў адказы на важныя для сябе пытанні:
– Толькі разам мы можам даць адпор нядобразычліўцам! Галоўнае – адказна выконваць працоўныя абавязкі на даручаным участку. Наш сілавы блок заўсёды гатовы стаць на абарону нашых інтарэсаў, а мы, простыя работнікі, павінны працаваць закасаўшы рукавы каб забяспечыць эканамічную бяспеку краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 17:08
«Гэтая зямля дала нашай краіне Прэзідэнта». Анатоль Ісачанка аб 100-годдзі Шклоўскага раёна
18.07.2024 - 09:30
16.07.2024 - 10:39
Дэпутат - аб інстытуце прэзідэнцтва: 30 гадоў свету - час, у якім вырасла цэлае пакаленне беларусаў
06.07.2024 - 21:25
Не толькі культурны складнік: Дзмітрый Круты распавёў, што абмяркоўваюць у кулуарах «Купалья»
06.07.2024 - 16:58