Ва Уваце Цюменскай вобласці блізкі да завяршэння другі этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў.
Нядзельную праграму этапу адкрыла адзінкавая змяшаная эстафета. Беларускі сямейны дуэт Алімбекава-Смольскі на працягу ўсёй гонкі ішоў у ліку лідараў, нягледзячы на штрафны круг Дзінары пасля другой стральбы. Перад заключным этапам Смольскага беларусы ішлі трэцімі, але бездакорная стральба Антона разам з выдатным лыжным ходам прынеслі нашай пары перамогу. На другім месцы за 7 секунд ад беларусаў размясціўся тандэм з Цюменскай вобласці Вікторыя Сліўка – Вадзім Істамгулаў, спартсмены Свярдлоўскага рэгіёна Тамара Дзербушава і Кірыл Бажын – трэція (24 сек. адставанне).
А 12.30 на другім этапе Кубка Расіі па біятлоне ва Уваце пачнецца змешаная эстафета, удзел у якой прыме і каманда Беларусі. У склад нашага квартэта ўвайшлі Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Максім Варабей і Мікіта Лабастаў. Усяго на старт гонкі выйдзе 15 каманд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ