Насуперак заходнім санкцыям, завод «Магілёўтрансмаш» ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» – паказвае сур’ёзныя вынікі. Да прыкладу, таварны выпуск у адносінах да мінулага года павялічыўся на 10–14 працэнтаў.
За месяц прадпрыемства перапрацоўвае больш за 1 тысячу тон металу, які праходзіць шлях ад нарыхтоўкі да гатовага вырабу. На заводзе штомесяц вырабляюць не менш за 350 адзінак тэхнікі.
Усяго ж з канвеера сыходзіць пад 400 найменняў прадукцыі рознай мадыфікацыі: прычэпы і паўпрычэпы, самазвальная, камунальная, лесавозная тэхніка, аўтавышкі, плюс разнастайная спецтэхніка – мультыліфты, эвакуатары, драбільныя машыны. Яны запатрабаваныя па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Дарэчы, айчынны рынак складае толькі 41 працэнт, астатняя прадукцыя ідзе ў Расію і краіны СНД.
Вытрымліваць вялікую канкурэнцыю Магілёўскім машынабудаўнікам дапамагае аптымальная вілка «цана-якасць», таму тэхніка прадаецца, склады не загружаныя. Працуюць пад жывыя кантракты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52