Адкрытае першынство Чавускага раёна па лыжных гонках памяці В. Ф. Новікава і У. І. Лахмыткіна збярэ на лыжаролернай трасе ў раённым цэнтры аматараў біятлона з усяго рэгіёна. Пра гэта паведаміла загадчыца сектара спорту і турызму Чавускага райвыканкама Алена Уласік.
Чавуская зямля лічыцца біятлонным сэрцам Магілёўскай вобласці, адзначыла Алена Уласік. «Гісторыя біятлона сыходзіць каранямі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Для развіцця і папулярызацыі гэтага віду спорту шмат працаваў трэнер спартыўнай школы майстар спорту СССР па лыжных гонках Валянцін Новікаў, бацька сярэбранага прызёра зімовай Алімпіяды ў Ванкуверы Сяргея Новікава, які зараз узначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Гэты чалавек змог натхніць і ўлюбіць у біятлон вялікую колькасць дзяцей, многія з якіх сталі прафесійнымі спартсменамі», – расказала яна.
Наступныя спаборніцтвы будуць прысвечаны і былому дырэктару чавускай СДЮШАР Уладзіміру Лахмыткіну, які кіраваў спартыўнай установай з 1990 па 1995 год і з 2003 па 2017 год. «Мы хочам нагадаць людзям пра тых, хто стаяў ля вытокаў развіцця біятлона, падаваў будучым чэмпіёнам прыклад, хто трэніраваў іх, – адзначыла Алена Уласік. – У Год гістарычнай памяці гэта адкрытае першынство выконвае яшчэ адну важную місію: сваімі поспехамі і дасягненнямі нашы спартсмены аддадуць даніну памяці тым людзям, без якіх не было б сучаснага беларускага біятлона».
Праграма спаборніцтваў падзелена на дзве часткі: а 10.00 на старт выйдуць юнакі і дзяўчаты, а 16.00 – дарослыя.
«Мы запрасілі спартсменаў з усяго рэгіёна. Паклікалі маладых хлопцаў і дарослых, тых, хто ўжо дамогся высокіх вынікаў у сваёй спартыўнай кар’еры. Чакаем у госці і нашых ветэранаў», – дадала загадчыца сектара спорту і турызму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні