На Магілёўшчыне за 11 месяцаў бягучага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 тыс. 438 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 236,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 79 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 33,3 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 65,6 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 79,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 33,7% ад агульнага ўводу па вобласці.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15