У Палацы культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння рэгіёну. У час святкавання юбілейнай даты старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў прэмію «Чалавек года Магілёўшчыны» прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Прыдняпроўскага края. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, які прыбыў у якасці ганаровага госця, таксама адзначыў дзейнасць прадстаўнікоў Магілёўшчыны, уручыўшы Ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Падзякі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая