RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: сёння мы павінны зрабіць усё, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне

Урачыстае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылося сёння на плошчы Славы ў Магілёве. Ва ўскладанні кветак і вянкоў да Вечнага агню прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня гарадскога выканаўчага камітэта камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін. А таксама ветэраны вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі праваахоўных органаў, працоўных калектываў і грамадскасці, вайскоўцы, моладзь.

«Сёння мы павінны зрабіць усё, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне і пакінуць яе такой жа прыгожай, незалежнай і суверэннай для нашых дзяцей і ўнукаў, - адзначыў падчас размовы з журналістамі Анатоль Ісачанка. - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аб'ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў і з'яўляецца сімвалам мужнасці, доблесці, гонару, адданасці роднай зямлі.

Асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці ў гэты дзень мы адрасуем нашым ветэранам. Усё далей і далей гады Вялікай Айчыннай вайны і, на жаль, усё менш сярод нас сведкаў тых страшных падзей. Але мы, цяперашняе пакаленне, павінны памятаць подзвігі нашых бацькоў і дзядоў. І ні ў якім разе не надаць забыццю нашу гісторыю. Мы шануем памяць загінуўшых у баях за свабоду, незалежнасць нашай краіны і безумоўна, аддаём даніну павагі ўсім, хто сёння захоўвае мір, згоду, спакой нашай Айчыны. Дзякуючы бездакорнай службе вайскоўцаў, мы адчуваем сябе ў бяспецы, з упэўненасцю будуем планы і сустракаем кожны новы дзень пад мірным небам. Пераадольваць цяжкасці, быць абаронай і апорай для сваёй дзяржавы і сям'і - абавязак кожнага з нас.
 
Жадаю ўсім міру, дабра, спакою і дабрабыту».

У гэты дзень таксама адбылося ўрачыстае праходжанне парадных разлікаў воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона, падраздзяленняў упраўлення ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, ваенна-патрыятычных класаў.

Удзельнікамі мерапрыемства, у тым ліку, сталі навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў СШ №12 Магілёва. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Валерый Лойка падзяліўся меркаваннем, што якія б не адбываліся змены з цягам часу, як бы не мянялася назва самога свята, ён застаецца добрай традыцыяй і сёння носіць патрыятычны настрой:
 
«Каб быць абаронцам Айчыны і стаяць гарой за сваю краіну, не абавязкова насіць пагоны. Галоўнае, любіць сваю Радзіму і быць адданым ёй. Больш за 15 гадоў у нашай школе дзейнічаюць ваенна-патрыятычныя класы. Зараз арганізуецца пры школе і ваенна-патрыятычны клуб, падцягваючы рабят з іншых школ. Дапамагаюць нам у гэтым прадстаўнікі вайсковай часткі ў Пашкова. Афіцэры праводзяць з дзецьмі ўрокі ў школе, даюць для заняткаў сваю тэрыторыю і стрэльбішча.

Самае галоўнае, што рабяты за тры гады, з 9 па 11-ы класы, прывучаюцца да дысцыпліны, знаёмяцца з асаблівасцямі ваеннай службы. За гэты час нехта свядома прымае рашэнне атрымаць адпаведную адукацыю, вядома, пасля паступлення ў профільныя ВНУ ім лягчэй адаптавацца.

Але нават калі яны ў будучыні не звязваюць сваё жыццё з сілавымі структурамі, атрыманыя веды не праходзяць дарма. Рабяты больш дарослыя за сваіх аднагодкаў, больш свядомыя. Умеюць браць на сябе адказнасць і прымаць рашэнні, адстойваць сваё меркаванне. І гэта важна».

Аляксандр Гарошкін, які прымаў удзел у мітынгу, у сваю чаргу падкрэсліў, што сённяшняе свята - магчымасць нагадаць кожнаму, што самае галоўнае - гэта мір на нашай зямлі: «Варта азірнуцца вакол і мы ўбачым, што, на жаль, паблізу нашых межаў сёння ідзе сапраўдная вайна. Развязана яна і на нашай тэрыторыі - за розумы людзей.

І абсалютна не выпадкова Прэзідэнтам Беларусі гэты год аб'яўлены Годам міру і стварэння. А Узброеныя Сілы, якія сёння адзначаюць 105-годдзе з дня ўтварэння, з'яўляюцца асновай і гарантам гэтага міру і мірнай працы нашага народа.

У нас слаўнае гераічнае мінулае. Нам ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад. Таму наша моладзь на гэтым прыкладзе вучыцца і я больш заўпэўнены – стане годнай зменай нашым прадзедам, дзядам і бацькам».

У завяршэнне мітынгу для ветэранаў Вооруженных Сіл і ваеннаслужачых Магілёўскага гарнізона быў арганізаваны святочны канцэрт на базе абласнога цэнтра творчасці і культурна-прасветніцкай працы.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая