У Магілёве ў Палацы культуры вобласці пройдзе 1/8 фіналу Магілёўскай лігі КВЗ: ужо заяўкі падалі 18 каманд. Пра гэта распавёў дырэктар Магілёўскай абласной рады РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
«Заяўкі на ўдзел падалі 18 каманд з розных куткоў Беларусі. Аднак гэтая не выніковая колькасць каманд - прыём заявак працягваецца да канца сакавіка», - сказаў ён.
Магілёў у 1/8 фіналу прадставяць 5 каманд: «Менталітэт», «Дэтройт», «Не запасны варыянт», «Кіра Найтлі» і «Зборная Слізэрына па КВЗ». У абласны цэнтр таксама прыедуць каманды з Віцебска, Гомеля, Брэста і Баркалабава.
Спаборнічаць удзельнікі будуць у адным конкурсе - візітоўка.
Гульня пройдзе 8 красавіка. Пачатак а 17-й гадзіне.
У мінулым сезоне магілёўская каманда «Доктар Хаўс» стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 17:55
24.10.2025 - 14:18
Прыгажосць і карысць: моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё»