Ганна і Мікалай Зялінскія з Санкт-Пецярбурга разам з сямігадовым сынам Кірылам святкаванне Дня Перамогі пачалі з наведвання Буйніцкага поля. Усклалі кветкі, ушанавалі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
- У Магілёў прыехалі на два месяцы па працы мужа, але ў такі дзень не маглі застацца ўбаку і вырашылі абавязкова наведаць гэтае памятнае месца, - распавядае дзяўчына. - Пра гераічную абарону горада ў мяне былі самыя агульныя ўяўленні, таму з асаблівай уважлівасцю глядзела мітынг-рэквіем. З аднаго боку, ён атрымаўся пазнавальным і інфарматыўным, напрыклад, мяне ўразіла, што на абарону ўстала не асобнае падраздзяленне ці воінскае фармаванне, а цэлы горад. З іншага боку, тэатралізаваная частка была вельмі эмацыйнай. Я нават не змагла стрымаць слёз.
Мікалай як галава сям'і прымеціў і некаторыя прагматычныя моманты:
- Скажу шчыра, у Піцеры мы б устрымаліся ад удзелу ў масавых мерапрыемствах, усё ж абстаноўка напружаная. А ў Беларусі адчуваем сябе ў бяспецы - усё арганізавана на вышэйшым узроўні. Нішто не перашкаджае прасякнуцца святочнай атмасферай, успомніць гераічных продкаў. Неверагодная мужнасць, стойкасць, адвага! Гэтую павагу да гісторыі абавязкова прывіваем сыну. Так, з прычыны ўзросту яму яшчэ складана зразумець многія нюансы, але гэтая тэма яму цікавая. Ён задае шмат пытанняў, а мы стараемся па-простаму, але вельмі зразумела растлумачыць
СБ