На Гомельшчыне праходзіць Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў-2023. У найбуйнейшым маладзёжным спартыўным форуме краіны прымаюць удзел каля 2,5 тыс. юных спартсменаў. Спаборніцтвы праходзяць у 25 відах спорту. Спартыўная дэлегацыя толькі Магілёўскай вобласці налічвае 339 чалавек.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, на 19 чэрвеня відавочным лідэрам з 593 набранымі ачкамі быў Мінск. Гродзенская вобласць ішла другой (535). Жорсткую барацьбу за спартакіядную «бронзу» з розніцай усяго ў адно ачко (462 супраць461), вялі паміж сабой Гомель і Магілёў. Крыху адставалі Віцебск(386) і Брэст (384). Мінская вобласць з 282.
У бягучым медальным актыве спартсменаў Магілёўшчыны «золата» ў шахматах, боксе, барацьбе вольнай (дзяўчыны), «срэбра» ў гандболе (юнакі + дзяўчаты), барацьбе вольнай (юнакі).
Спаборніцтвы працягнуцца да 21 чэрвеня. У гэты дзень пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў. Мерапрыемства завершыцца цырымоніяй урачыстага закрыцця Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў-2023.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06