У Магілёве 25 жніўня пройдзе гарадскі квэст «Таямніцы роднага горада». Пра гэта паведамілі ў гарадскім камітэце ГА «БРСМ».
Удзельнікам квэста прапануюць даведацца пра свой горад лепш, разгадаць яго таямніцы і загадкі, зазірнуць у патайныя куткі вуліц. Каб стаць удзельнікам квэста, неабходна сабраць каманду з пяці чалавек і запоўніць заяўку на ўдзел, якую можна знайсці ў сацыяльных сетках у групах гаркама БРСМ. Кожная каманда павінна быць у футболках аднолькавага колеру.
Квэст стартуе ў 12.00 каля Музея гісторыі Магілёва. Тут кожная каманда атрымае свой пуцявы ліст, дзе будуць абазначаны 9 станцый. На гэтых станцыях удзельнікаў будуць чакаць спецыяльныя заданні, выканаўшы якое каманда атрымае элемент пазла. Тыя, хто зможа выканаць усе заданні і сабраць мазаіку поўнасцю, стануць пераможцамі.
Станцыі будуць размяшчацца ў цэнтральнай частцы горада. Каманды-ўдзельніцы змогуць наведаць знакавыя культурныя і гістарычныя мясціны горада. Арганізатары абяцаюць, што кожны ўдзельнік атрымае шмат станоўчых эмоцый і папоўніць свае веды новымі фактамі. Рэгістрацыя каманд-удзельніц праводзіцца да 21 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 10:17
Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні пройдзе сёння ў Магілёве
06.05.2024 - 12:11
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў стартуе ў Магілёве 16 мая
06.05.2024 - 09:57