У Шклоўскім раёне ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Космас» прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Крок да поспеху», накіраваная на папулярызацыю дасягненняў Беларусі ў розных сферах і выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну. Таксама акцыя заклікана заматываваць моладзь, якая адпачывае ў аздараўленчых лагерах, імкнуцца стаць падобнымі да нашых знакамітых землякоў. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна.
Дыялог з хлопцамі правёў другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка, які падзяліўся з хлопцамі сваім вопытам. Размова ішла аб напрамках дзейнасці БРСМ, магчымасцях для рэалізацыі творчых здольнасцей і развіцці студатрадаўскага руху для школьнікаў. Таксама кожнаму жадаючаму была дадзена магчымасць задаць маладзёжнаму лідэру любое пытанне, якое яго цікавіць.
Арганізатары акцыі - Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук, Міністэрства абароны, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту, а таксама самае масавае маладзёжнае аб'яднанне краіны - БРСМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 10:17
Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні пройдзе сёння ў Магілёве
06.05.2024 - 12:11
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў стартуе ў Магілёве 16 мая
06.05.2024 - 09:57