Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў у студзені - жніўні павялічыў экспарт у Расію больш як на 20 працэнтаў, паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
«За восем месяцаў 2023 года мы рэалізавалі на экспарт прадукцыі на суму, якая перавышае $31 млн, з тэмпам росту 104,3%. Асноўныя пастаўкі прыпадаюць на Расійскую Федэрацыю. Тэмп росту адгрузак у гэтую краіну склаў 123,8%», - распавёў начальнік упраўлення маркетынгу і збыту прадпрыемства Сяргей Маслакоў.
ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» уваходзіць у склад «МТЗ-Холдынг». Гэта сучаснае прамысловае прадпрыемства, якое вырабляе трактарную тэхніку маркі BELARUS для сельскай і камунальнай гаспадаркі, запасныя часткі і колавыя дыскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі