Як паведамілі ў Камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, пры заданні 60 тысяч квадратных метраў жылля ў электрадамах ужо ўвялі ў эксплуатацыю каля 74 тысяч квадратаў. Пераважна ўсе дамы будуюцца з выкарыстаннем электрычнасці для апалу і гарачага водазабеспячэння. Паколькі пад забудовы ў Магілёве і Бабруйску развіваюцца новыя мікрараёны, дзе адсутнічаюць цеплатрасы, то стаўка зараз робіцца на электрычнасць. Напрыклад, новая забудова ў магілёўскім мікрараёне Саломінка-2 будзе поўнасцю складацца з электрадамоў. У мінулым годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 64 тысячы квадратаў жылля «ад разеткі».
Як паведамляюць у Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці, у студзені - кастрычніку гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2610 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 255,5 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 103900 квадратных метраў агульнай плошчы, або 40,7% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 70 тысяч квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 75 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, ці 29,4% ад агульнага ўводу па вобласці.
СБ