Беларуская спартсменка Віялета Бардзілоўская стала пераможцай этапа Кубка свету па скачках на батуце ў сталіцы Азербайджана.
Удзел у спаборніцтвах прыняла 21 дзяўчына, у нядзельны фінал з кваліфікацыі прайшла наймацнейшая васьмёрка. У вырашальным раундзе лепшы вынік паказала сярэбраная медалістка Летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы магіляўчанка Віялета Бардзілоўская, якая набрала 56,070 бала. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі японка Хікару Моры і расіянка Сафія Аляева, якія ўступілі беларусцы менш як 0,5 бала. Яшчэ адна беларуская спартсменка Кацярына Яршова стала ў фінале сёмай, а Злата Мініяметава размясцілася на 13-м радку ў кваліфікацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ