Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Гэта свяшчэнная для беларусаў дата - нагода асэнсаваць урокі мінулага, задумацца аб каштоўнасці міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, адстаяў нашы незалежнасць і шчаслівую будучыню. У сэрцах удзячных нашчадкаў жывая памяць аб кожным з мільёнаў абаронцаў няскоранай Радзімы, хто быў закатаваны і забіты нацыстамі, самааддана змагаўся на фронце, у радах партызан і падпольшчыкаў, працаваў у тыле і пасля вызвалення адраджаў краіну з руін», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такі прыклад выключнай мужнасці і патрыятызму аб'ядноўвае, робіць мацнейшымі і натхняе сучаснікаў на стваральныя здзяйсненні на славу роднай Беларусі.
«Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі - берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, папаўняючы яе летапіс зацёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з 80-годдзем Вялікай Перамогі
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта свяшчэнная для беларусаў дата - нагода асэнсаваць урокі мінулага, задумацца аб каштоўнасці міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, адстаяў нашы незалежнасць і шчаслівую будучыню.
У сэрцах удзячных нашчадкаў жывая памяць аб кожным з мільёнаў абаронцаў няскоранай Радзімы, хто быў закатаваны і забіты нацыстамі, самааддана змагаўся на фронце, у радах партызан і падпольшчыкаў, працаваў у тыле і пасля вызвалення адраджаў краіну з руін.
Такі прыклад выключнай мужнасці і патрыятызму аб'ядноўвае, робіць мацнейшымі і натхняе сучаснікаў на стваральныя здзяйсненні на славу роднай Беларусі.
Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі - берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, папаўняючы яе летапіс зацёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі.
У знамянальную гадавіну бессмяротнага подзвігу жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.
З юбілеем Вялікай Перамогі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 10:19
Усяліцца ў арэнднае жыллё можна будзе на парадак хутчэй - Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ
29.10.2025 - 09:11
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Залаты шлягер – 2025» набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда