Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ нумар 202 «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі», якім прадугледжана адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Для ўзмацнення патрабаванняў да прыцягнення замежнай рабочай сілы, за выключэннем грамадзян дзяржаў - членаў ЕАЭС, на наймальнікаў ускладзены дадатковыя абавязкі. У іх ліку наведванне мігрантаў дома для вывучэння ўмоў пражывання з прыняццем пры неабходнасці мер па ўстараненню выяўленых парушэнняў і інфармаваннем кампетэнтных дзяржаўных органаў, арганізацыя абавязковага тэсціравання мігрантаў на веданне рускай або беларускай мовы.
Заключаць працоўную дамову з мігрантам неабходна будзе ў 30-дзённы тэрмін з даты яго ўезду ў Беларусь. Пры гэтым забараняецца часовы перавод такога работніка да іншага наймальніка, каб пазбегнуць выкарыстання яго працы без захавання ўстаноўленай працэдуры прыцягнення замежных спецыялістаў.
Наймальнікі таксама будуць абавязаны арганізоўваць кантроль за дзейнасцю і ўмовамі знаходжання мігрантаў, у тым ліку вызначэнне асоб, адказных за такі кантроль.
Невыкананне сваіх абавязкаў пацягне для наймальнікаў адміністрацыйную адказнасць, а для мігрантаў - датэрміновае скасаванне працоўнай дамовы і выезд з краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 10:19
Усяліцца ў арэнднае жыллё можна будзе на парадак хутчэй - Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ
29.10.2025 - 09:11
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Залаты шлягер – 2025» набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда