У Круглым 23 жніўня пройдзе Х Рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі», якое па традыцыі збярэ майстроў народных промыслаў і рамёстваў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную і цікавую праграму. Будуць прадстаўлены традыцыйныя гульнявыя лялькі, лялькі-абярэгі, сучасныя лялькі, выкананыя ў самых розных і незвычайных тэхніках - усе яны прымуць удзел у конкурснай праграме мерапрыемства. Адным з самых яркіх элементаў стануць прэзентацыі канкурсантамі сваіх работ, бо яны будуць выкарыстоўваць інсцэніроўкі, песні, вершы, быліны, тэатралізаваныя пастаноўкі.
Для захавання і папулярызацыі беларускай песні на свяце-конкурсе ў намінацыі «Песні над Друццю» свае выступленні прадставяць калектывы народнай творчасці і індывідуальныя выканаўцы. Яшчэ адна намінацыя – «Літаратурная выстава». Тут удзельнікамі стануць установы цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм.
У свяце прымуць удзел канкурсанты з Круглага і Круглянскага раёна, а таксама Дрыбінскага, Чавускага, Шклоўскага, Магілёўскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
На працягу ўсяго свята для гасцей і ўдзельнікаў будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі грамадскіх аб'яднанняў, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы і Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Свята-Траецкага праваслаўнага храма.
Пачатак свята а 10.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41