RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры

11 верасня ў Санкт-Пецярбургу на пляцоўцы XI Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб'яднаных культур адбылося падпісанне пагаднення паміж упраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама і міністэрствам культуры Астраханскай вобласці.

Дакумент замацаваў намер бакоў развіваць міжнародныя і знешнеэканамічныя сувязі ў сферы культуры. Подпісы пад пагадненнем паставілі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун і міністр культуры Астраханскай вобласці Вольга Пракоф'ева.

Пагадненне накіравана на пашырэнне культурнага супрацоўніцтва, стварэнне сумесных праектаў і ініцыятыў у галіне мастацтва, а таксама захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны.

XI Санкт-Пецярбургскі форум аб'яднаных культур праходзіць з 11 па 13 верасня. Сёлета ён сабраў больш за 2,6 тысячы ўдзельнікаў з Расіі і 67 краін, сярод якіх рэжысёры, артысты, мастакі, пісьменнікі, музыканты, вучоныя і прадпрымальнікі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая