Дзве суботы і дзве нядзелі - 11-12 і 18-19 кастрычніка ў Магілёве каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Н20» (вул. Залатавустоўскага, 1) разгорнуцца вялікія сельскагаспадарчыя кірмашы.
Як расказалі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама, пакупнікам прапануюць шырокі асартымент садавінагароднінай, мяса-малочнай, рыбнай, пякарнай прадукцыі, саджанцаў, угнаенняў, насення, іншых спадарожных тавараў харчовай і нехарчовай груп.
У кірмашы прымуць удзел прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сялянска-фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі, прадпрымальнікі.
Будзе арганізавана работа кропак грамадскага харчавання, а таксама культурна-забаўляльная праграма. Запланаваны рэжым працы кірмашоў з 10 да 14 гадзін.
Дарэчы, сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве ўжо заўтра - 27 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам