Беларус Яўген Залатой заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні 2025 года, што прайшоў у Шанхаі.
Удзел у спаборніцтвах у мужчынскай адзіночцы прынялі 30 спартсменаў, з якіх да фіналу дайшла мацнейшая шасцёрка. У вырашальным заездзе Залатой доўгі час трымаўся ў цені, але на апошняй частцы дыстанцыі ўварваўся ў тройку. Яўген паказаў рэзультат 6 мін. 38,60 сек. і фінішаваў трэцім. Уладальнікам золата стаў алімпійскі чэмпіён 2020 года з Грэцыі Стэфанас Дускас, які апярэдзіў беларуса на дзве секунды. Другім аказаўся пераможца Гульняў-2024 немец Олівер Цайдлер.
Раней у гэтым сезоне Залатой выйграў чэмпіянат Еўропы, а год таму стаў сярэбраным прызёрам парыжскай Алімпіяды. Таксама трэцяе месца планетарнага форуму-2025 у Шанхаі ў жаночай двойцы парнай занялі нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.11.2025 - 09:59
10.11.2025 - 10:38
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны