RU BY EN 中文
Instagram

Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі

Магілёўскі «Барысфен» працягнуў пераможную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі.

Сваю сёмую вікторыю запар каманда Андрэя Крываноса атрымала сёння ў Мінску, перайграўшы выхаванцаў РДУАР з лікам 89:59.

Баскетбалісты «МІНСКА» перамаглі ў Віцебску мясцовы «Рубон» з вынікам 86:71. Спартсмены «Гродна-93» разграмілі ў сябе дома брэсцкую «Вікторыю» з розніцай у 31 ачко - 123:62. Брастаўчане прайгралі сёмы матч запар.

Пасля сямі гульнявых дзён становішча ў групе лідэраў такое: «Барысфен» - 14 ачкоў, «МІНСК» - 13, «Гродна-93» - 12, «Рубон» - 9.

Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальвае дзейны чэмпіён «Гарызонт», у якога 15 ачкоў пасля васьмі праведзеных сустрэч, столькі ж у моладзевай каманды «МІНСКА», якая згуляла на матч больш, у актыве асноўнай дружыны БК «МІНСК» 14 ачкоў з 14 магчымых.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая