RU BY EN 中文
Instagram

Новую сістэму асвятлення пешаходных пераходаў тэсціруюць у Чавусах

У Чавусах тэсціруюць новую сістэму абароны пешаходаў на пераходах. Пра гэта расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У райцэнтры на нерэгулюемым пешаходным пераходзе, размешчаным у раёне 46-га км аўтадарогі Р122 Магілёў - Чэрыкаў - Касцюковічы, тэсціруецца сістэма аўтаматычнай ідэнтыфікацыі беларускай вытворчасці.

Як расказаў намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі, яна прызначана для ўзмацнення візуальнага ўспрымання вадзіцелямі пешаходнага пераходу. «У цёмны час пры набліжэнні пешахода да пераходу ўключаецца інфармацыйнае табло «Увага-пешаход!». Пры гэтым пачынаюць міргаць маякі аранжавага колеру, спрацоўвае дадатковае асвятленне. Пасля таго як пешаход завяршыў рух па праезнай частцы, светлавыя эфекты адключаюцца», - адзначыў ён.

Гэтую сістэму распрацаваў ААТ «Зеніт» сумесна з УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі, калі новая сістэма станоўча сябе зарэкамендуе, такімі ўстройствамі абсталююць і іншыя пешаходныя пераходы ў рэгіёне.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая