Абласны адкрыты дыялог на тэму «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці», прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбудзецца 19 снежня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 80 чалавек – прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, культурныя дзеячы, актыў БРСМ і БРПА. «Яны разгледзяць перыяды станаўлення беларускай дзяржаўнасці і развіццё яе на сучасным этапе, ролю моладзі ў фарміраванні суверэннай дзяржавы і яе стаўленне да гістарычных падзей таго часу», – удакладнілі суразмоўцы.
Праект «Адкрыты дыялог» набыў маштаб гэтага грамадскага руху. Ужо цяпер можна сказаць, што падобнага роду дэбаты сталі яшчэ адной формай прамога кантакту улады і грамадзян, эфектыўным інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Сто гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спаўняецца 1 студзеня 2019 года. БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза