У Магілёўскай вобласці адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып сярод непрышчэпленых. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Суразмоўцы дадалі, што на сённяшні дзень узровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі насельніцтва рэгіёна характарызуецца нізкай інтэнсіўнасцю, знаходзіцца ў межах сярэднемногагадовых паказчыкаў, характэрных для гэтага перыяду года. Вынікі маніторынгу цыркуляцыі ВРІ сведчаць аб вядучай ролі ў фарміраванні захворвання негрыпозных рэспіраторных вірусаў.
Найбольш успрымальныя да ВРІ і грыпу дзеці да 1 года, асобы старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, пацыенты з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, з імунадэфіцытнымі станамі, з цукровым дыябетам і іншай цяжкай спадарожнай паталогіяй.
Крыніцай інфекцыі з’яўляецца чалавек, хворы на клінічна выяўленую або сцёртую форму. Перадача адбываецца паветрана-кропельным шляхам і праз забруджаныя рукі або прадметы, на якіх знаходзяцца рэспіраторныя вірусы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве