Веснавыя канікулы ў школьнікаў працягнуцца ў Беларусі з 25 па 31 сакавіка.
На канікулах навучэнцы прымуць удзел у знакавых праектах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням.
Школьнікі змогуць не толькі адпачыць, але і аздаравіцца. У лагерах на канікулах чакаюць 67,2 тыс. дзяцей. У 2018 годзе ў іх аздараўліваліся больш за 50 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.
Асаблівую ўвагу ў час канікулаў нададуць пытанням бяспекі, а таксама працы з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з якімі неабходна праводзіць індывідуальную прафілактычную работу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.11.2025 - 09:44
І маладзёжны форум «Энергія будучыні» аб'яднаў 60 маладых энергетыкаў Магілёўскага рэгіёну (відэа)
12.11.2025 - 12:18
У Бабруйску стартаваў прыём заявак на ўдзел у гарадскім аглядзе-конкурсе маладзёжных ініцыятыў