Магілёўцы згулялі заключны хатні матч сезона 2018/19. Хакейны клуб «Магілёў» перамог аршанскі «Лакаматыў» у серыі пасляматчавых булітаў. У асноўны час і авертайм супернікі не змаглі трапіць у чужыя вароты. Пераможны буліт рэалізаваў магілёвец Дзяніс Дранькоў.
«Хацеў бы павіншаваць сваю каманду з перамогай. Выдатна адпрацавалі тры перыяды, авертайм і буліты. Стараліся нейтралізаваць атакі суперніка, якія былі небяспечнымі. Выклаліся ўсе, пачынаючы ад персаналу і заканчваючы ўсімі хлопцамі на лёдзе. Нам была кроў з носу патрэбна гэтая перамога, і мы зрабілі для гэтага ўсё. Рыхтуемся далей. Ужо ў гэтую суботу нас чакае сустрэча ў адказ у Оршы», – адзначыў падчас пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер ХК «Магілёў» Дзмітрый Рылькоў.
Перамога дазволіла нашай камандзе захаваць шанцы на заваяванне пуцёўкі ў экстралігу «А». Наперадзе – тры гульні на выездзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню