RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц запатрабаваў прывесці ўсе населеныя пункты рэгіёна ў належны парадак

Навесці належны парадак у гарадах і населеных пунктах рэгіёна– такую задачу паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у ходзе відэаканферэнцыі са старшынямі гарадскіх, раённых выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

«Трэба больш актыўна ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам прадпрыемстваў і арганізацый, нацэльваць іх на падтрыманне парадку на замацаваных за імі ўчастках. Абласны цэнтр павінен быць чыстым і добраўпарадкаваным горадам, неабходна правесці маштабныя работы па азеляненні», – запатрабаваў кіраўнік рэгіёна.

Асаблівая ўвага пры навядзенні парадку на зямлі павінна быць нададзена мемарыяльным комплексам і месцам воінскіх пахаванняў.

Камунальным службам даручана навесці парадак у дварах, парках і скверах, дарожнікам – уздоўж аўтадарог. Неабходна ачысціць лес ад захламленасці, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі.

Вялікі аб’ём работ трэба будзе выканаць сельгасарганізацыям, асабліва на мехдварах, тэрыторыях жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў.

Губернатар выказаў надзею, што ў генеральнай уборцы гарадоў і населеных пунктаў вобласці прымуць удзел усе неабыякавыя жыхары Магілёўшчыны.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая