У Магілёве з 17 па 25 красавіка пройдзе шэраг рабочых сустрэч тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Абмеркаванні адбудуцца ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСАН (зав. Круты 2-і, д. 1).
Удзельнікі кожнай з чатырох груп («Эканоміка, малы і сярэдні бізнес», «Экалогія і кліматычная нейтральнасць», «Сацыяльная сфера», «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця») на працягу аднаго дня разгледзяць падыходы па распрацоўцы стратэгій устойлівага развіцця, методыку правядзення SWOT-аналізу, вызначаць моцныя і слабыя бакі рэгіёна ў сферы аналізаванага тэматычнага кірунку, знешнія магчымасці і рызыкі, важныя для яго развіцця, і інш.
Нагадаем, стратэгію ўстойлівага развіцця (СУР) Магілёўскай вобласці да 2035 года плануецца распрацаваць да канца бягучага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)