Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія).
У вагавой катэгорыі да 76 кг сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 стабільна правяла сваё выступленне, паказаўшы вынік 242 кг (106+136 кг). Адзін з лідараў у гэтай вазе іспанка Лідзія Валенцінзаваявала сярэбраную ўзнагароду – 241 кг (108 + 133 кг). У заключнай спробе ёй не скарылася штанга вагой 137 кг. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала Патрысія Стрэнюс са Швецыі – 233 кг (101 + 132 кг).
Пасля выступлення Дар’я Навумава адзначыла, што выступіла па вызначаным плане, зрабіўшы ўсе тры спробы ў другім практыкаванні – штуршку.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар’ю Навумаву з выдатным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы.
«Да тваіх сярэбраных узнагарод Алімпіяды 2016 года і планетарнага першынства 2018 года цяпер дадалася залатая медаль чэмпіянату Еўропы. Гэтым высокім вынікам ты абавязаная перш за ўсё свайму моцнаму характару і мэтанакіраванасці», – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падораныя імгненні гонару, за родную краіну і айчынную школу цяжкай атлетыкі. Як самой спартсменцы, так і ўсёй камандзе Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, упэўненасці ва ўласных сілах і новых прыгожых перамог.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве