У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў старшыня ведамства Алег Садоўскі.
Як паказалі праведзеныя ў 2018-м і студзені-сакавіку 2019 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва аб’ектаў рознага прызначэння ў вобласці пакуль не выкараненыя. Кантралюючыя органы па-ранейшаму працягваюць выяўляць неадзінкавыя парушэнні ў гэтай сферы.
Па прапановах Камітэта па 11 аб’ектах, збудаваных у 8 рэгіёнах вобласці (у Магілёве, Быхаўскім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Шклоўскім раёнах), удзельнікі будаўніцтва вярнулі ў бюджэт каля Br75 тыс.завышэнняў.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства 10 арганізацый і 16 іх службовых асоб прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці на Br29,1 тыс.
У ходзе праведзеных у галіне банкамі кантрольных абмераў завышэнні кошту будаўніцтва з прыцягненнем ільготных крэдытных рэсурсаў выяўлены больш чым на 25 аб’ектах на агульную суму Br1,1 млн. Завышэнні вернуты банкам на пагашэнне льготных крэдытаў або зняты з разлікаў (зэканомленыя).
Кантроль за выкарыстаннем дзяржсродкаў у сферы будаўніцтва працягваецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі