У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.
Госць, абапіраючыся на вопыт, будзе займацца пошукам замежных партнёраў і прыцягненнем еўрапейскіх інвестыцый у горад на Дняпры, аказваць дапамогу ў арганізацыі дзейнасці IT-бізнес-інкубатара.
Накіраванне ў Магілёў нямецкага спецыяліста стала вынікам візіту прадстаўнікоў гарвыканкама і МАРР у Айзенах у канцы сакавіка бягучага года. Тут адбыліся дзелавыя сустрэчы з калегамі з мясцовага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый, агенцтва рэгіянальнага развіцця Зямлі Цюрынгія і Гандлёва-прамысловай палаты горада Эрфурта. Падчас перамоў абмяркоўвалася магчымасць абмену бізнес-місіямі, вопытам у галіне падтрымкі IT-прадпрыемстваў, стварэння кааперацыі з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі на еўрапейскія рынкі.
Віктар Гусеў ужо актыўна вядзе працу па давераным яму кірунку. Сёння адбылася сустрэча спецыяліста з генеральным дырэктарам Асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці Віктарам Красоўскім. Бакі абмеркавалі пытанні аказання дапамогі прадпрыемствам нашага рэгіёна ў экспарце прадукцыі на замежныя рынкі і, у першую чаргу, у Германію. Для гэтага ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця будзе створаны Кансультатыўны каардынацыйны цэнтр па прадастаўленні паслуг прадпрыемствам па ЗЭД. Яго прэзентацыя адбудзецца на пасяджэнні Прэзідыума асацыяцыі ў канцы мая.
Еўрапейскі рынак, асабліва Германіі, адчувае дэфіцыт IT-спецыялістаў. Таму сёння Віктар Гусеў таксама правёў перамовы на кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, якая традыцыйна з’яўляецца «кузняй кадраў» у гэтай сферы. Абмяркоўваліся пытанні абмену вопытам навуковых устаноў БРУ і тэхнічнага ўніверсітэта горада Ільменау, магчымага экспарту ІТ-паслуг на еўрапейскія рынкі. Цяпер прапрацоўваецца праграма першай бізнэс-місіі ў вобласць Цюрынгія (Германія) прадстаўнікоў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і IT-кампаній Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52