Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і сустрэча з творчай групай стужкі пройдуць 23 красавіка ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».
На сустрэчу з гледачамі прыедуць рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Дзмітрый Зайцаў, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Кашпераў, кампазітар, спявак, мастак Алег Арлоў.
Дэтэктыў выйшаў у пракат у 2017 годзе. Кінакарціна знятая рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі, аператарамі, сцэнарыстамі і прадзюсерамі Дзмітрыем Зайцавым і Юрыем Елхавым. Сцэнарый «Недатыкальнасці» заснаваны на апавяданні амерыканскага пісьменніка Роберта Колбі «Голас у ночы», аднак дзеянне адаптавана пад беларускую рэчаіснасць. Галоўныя ролі выканалі акцёры Аляксандр Кашпераў і Вольга Рэптух.
Фільм закранае сацыяльныя, маральна-этычныя і маральныя праблемы сучаснасці. Па сюжэце высокапастаўлены чыноўнік, з уладай і сувязямі, жыве ў сваё задавальненне ў дарагім загарадным асабняку, здзяйсняе крымінальныя злачынствы і не нясе за гэта ніякай адказнасці. У героя незвычайнае хобі. Ён знаёміцца па тэлефоне з жанчынамі, запрашае іх у рэстаран, да сябе дадому... Што адбываецца далей, гледачы даведаюцца, паглядзеўшы фільм «Недатыкальнасць», які з’яўляецца свайго роду папярэджаннем, як не апынуцца ахвярай уласнай даверлівасці, трапляючы ў рукі ашуканцаў.
Кінакарціна ўдастоена Гран-пры 20-га Міжнароднага фестывалю дэтэктыўных фільмаў «Дэтэктыўфест», які праходзіў у Маскве ў красавіку 2018 года.
На працягу года стужку будуць дэманстраваць у кінатэатрах Магілёва і вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24