Асіповічы ў чаканні здачы новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс з сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Цяпер у сяміпавярховы будынку поўным ходам ідуць аддзелачныя работы.
Гэта будоўля ў Асіповічах сёння №1. Нагадвае вялікі шматузроўневы мурашнік. Працуе на аб’екце 18 падрадных арганізацый, 210 чалавек, 6 дзён на тыдзень.
Асіповіцкі раён па насельніцтве самы вялікі ў Магілёўскай вобласці – амаль 48 тыс.жыхароў. Але так склалася, што райбальніца доўгія гады тулілася ў даваенным будынку з драўлянымі перакрыццямі. Вузкія калідоры, аддзяленні, дзе не разгарнуцца, і нават палаты, падзеленыя перагародкамі, каб змясціць хворых. І так на кожным паверсе. Таму наваселля тут вельмі чакаюць. Дзве трэці будаўніча-мантажных работ ўжо за плячыма. Здаць аб’ект без мантажу абсталявання плануецца ў верасні. Наваселле чакаецца да канца гэтага года.
У старым будынку бальніцы размесцяцца тэрапеўты і педыятры. Астатнія аддзяленні пераедуць у новы корпус. Нарэшце ў райцэнтры з’явіцца і жыццёва важны гемадыяліз. Раней хворых з хранічнай хваробай нырак на гэтую працэдуру вазілі ў Бабруйск і Магілёў.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве