У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамілі ў гарвыканкаме.
Цяпло перастае паступаць у дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання, музеі, архівы, бібліятэкі.
Адключэнне ацяплення ў жылым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, установах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пачалося ў абласным цэнтры на мінулым тыдні, а яшчэ раней у горадзе сталі адключаць ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і на прамысловых прадпрыемствах.
У мінулым годзе ацяпленне ў жылым фондзе сталі адключаць 12 красавіка, у сацыяльным сектары – 18 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ
26.09.2025 - 09:30
25.09.2025 - 10:22