RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Белтэлекам» 9 мая прадаставіць бясплатныя званкі ветэранам вайны

«Белтэлекам» 9 мая традыцыйна прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі.

Бясплатныя размовы прадастаўляюцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб (поўны спіс размешчаны на сайце «Белтэлекама»).

Каб зрабіць бясплатны званок, трэба набраць нумар выкліканага абанента самастойна або заказаць размовы з дапамогай тэлефаніста. Заказаць бясплатную размову 9 мая абаненты Магілёва і Магілёўскай вобласці могуць па тэлефоне 8-18.

Даведкі аб бясплатных званках прадастаўляюцца па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

Акрамя таго, у гонар свята Дня Перамогі «Белтэлекам» прапануе спецыяльныя ўмовы для падлучэння да ZALA.

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая