Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
Напрыклад, фермера з Круглянскага раёна Алега Башарава хвалявала зямельнае пытанне. Яго гаспадарка «Агеньчык», якая спецыялізуецца на авечкагадоўлі, мае ўсяго 50 га зямлі. Між тым колькасць авечак ўжо дасягнула 500 галоў. У найбліжэйшы час мяркуецца значнае павелічэнне пагалоўя за кошт маладняку. Натуральна, патрабуюцца новыя шматгектарныя плошчы для пашырэння кармавой базы. Але пытанне з іх вылучэннем зацягнулася: па суседстве з прыватнай гаспадаркай размешчана малочна-таварная ферма калектыўнай сельскагаспадарчай арганізацыі. І ў яе, вядома, свае інтарэсы на зямлю. З улікам перспектыўнасці і значнасці развіцця авечкагадоўчай галіны ў рэспубліцы заяўніку былі прапанаваны ўзаемапрымальныя для зацікаўленых бакоў варыянты вырашэння праблемы.
Аргументаваныя адказы непасрэдна падчас прыёму былі дадзены і іншым заяўнікам, іх звароты ўзяты на кантроль.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання